Архівісты Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у навучальным семінары

16 лютага 2023 г. на базе Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці адбыўся семінар па тэме «Актуальныя пытанні прымянення заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства», на якім былі абмеркаваны навацыі ў нарматыўных прававых дакументах у сферы архіўнай справы і справаводства.

Мадэратарам семінара была Аксана Васільеўна Пашкевіч – намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі працы архіўных устаноў. У працы семінара прынялі ўдзел дырэктары дзяржаўных і тэрытарыяльных архіваў вобласці

 

1. Мадэратар семінара Аксана Васільеўна Пашкевіч – намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі працы архіўных устаноў.
2. Ідзе праца семінара.