10 лютага 2023 г. у дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі» адбыўся адборачны тур абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў.

Кампетэнтнаму журы ў складзе прадстаўнікоў ад ВДУ імя П.М. Машэрава, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці і арганізатараў конкурсу – Віцебскага абласнога Палаца дзяцей і моладзі – мела быць нялёгкая задача: адабраць лепшыя з некалькіх дзясяткаў работ, дасланых навучэнцамі навучальных устаноў з розных куткоў Віцебскай вобласці. Прадстаўленыя работы тычыліся самых розных аспектаў рэгіянальнай гісторыі: гісторыі населеных пунктаў і іх мікратапанімікі, мясцовых славутасцяў, вядомых землякоў, гісторыі навучальных устаноў, гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, гісторыі айчыннай вайны 1812 г. і іншых гістарычных падзей, якія адбываліся на Віцебшчыне.

Па выніках працы журы адзначыла нечакана высокі ўзровень практычна ўсіх прадстаўленых да разгляду работ, таму наступны вочны этап чакае атрымацца вельмі цікавым і насычаным яркімі і эмацыйнымі выступленнямі лепшых юных краязнаўцаў вобласці.