У Глыбоцкім райвыканкаме 10 лютага 2023 г. прайшла першая сесія чацвёртага склікання Маладзёжнай палаты Глыбоцкага раёна.

Моладзевая палата Глыбоцкага раёна была ініцыяваная рашэннем Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў у 2015 годзе. Ставілася мэта даць моладзі магчымасць узяць удзел у распрацоўцы і рэалізацыі гарадскіх праграм. У сесіі прыняла ўдзел дэпутат Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Школьнай выбарчай акругі № 15, дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае» Нэля Баравік, якая ў рамках дакладу на тэму генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны распавяла аб трагічных старонках у гісторыі Глыбоччыны.