Аб праведзенай сустрэчы архівістаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» з навучэнцамі групы МОР-48 установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж будаўнікоў»

2 лютага 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» быў праведзены ўрок-экскурсія для навучэнцаў групы МОР-48 установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж будаўнікоў».

У рамках гэтага мерапрыемства архівісты прадэманстравалі прэзентацыю аб архіве, чытальная зала і дзеючыя выставы архіўных дакументаў і фатаграфій.

Фармат мерапрыемства быў абраны так, каб навучэнцы атрымалі магчымасць не толькі даведацца пра гісторыю архіва і ўбачыць разнастайнасць захоўваемых дакументаў, але і пазнаёміцца з тым, як трэба працаваць з дакументамі і як можна выкарыстоўваць вопыт архівістаў у паўсядзённым жыцці.

Напрыканцы для дзяцей правялі экскурсіі па аддзелах і архівасховішчу, дзе паказалі, як захоўваюцца дакументы, што абазначаюць парадкавыя нумары, і як можна арыентавацца сярод такога багацця інфармацыі.