1 лютага 2023 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» ў Год міру і стварэння ў НГАБ у г.Гродна адбылося адкрыццё стэндавай выстаўкі «Газеце «Гродзенскія губернскія ведамасці» 185 гадоў»

1 лютага 2023 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» ў Год міру і стварэння ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна адбылося адкрыццё стэндавай выстаўкі «Газеце «Гродзенскія губернскія ведамасці» 185 гадоў», падрыхтаванай на падставе архіўных дакументаў і друкаваных выданняў навукова-даведачнай бібліятэкі архіва.

Першымі гасцямі на адкрыцці выстаўкі сталі навучэнцы 4 «А» класа ДУА «Сярэдняй школы № 27 ім. В.В.Юртава г.Гродна».

Школьнікі былі азнаёмлены з некаторымі сапраўднымі дакументамі па гісторыі Беларусі, наведалі лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў і архівасховішча.