Наведванне работнікамі Нацыянальнага архіва выставы навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь інтэлектуальная»

25-27 студзеня 2023 года выставу навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь інтэлектуальная», якая праходзіла на базе Нацыянальнага выставачнага цэнтра «Белэкспа», наведалі работнікі аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Нацыянальнага архіва.

Свае дасягненні і распрацоўкі на выставе прадэманстравалі навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, навукова-даследчых дзяржаўных і прыватных арганізацый краіны, тэхнапаркаў. Сярод іх узоры электронікі, прыбораў і буйнагабарытнай тэхнікі, макеты, мультымедыйныя прэзентацыі – усяго каля 400 экспанатаў, многія з якіх ужо запушчаны ў вытворчасць і паспяхова прадаюцца.

Работнікі архіва азнаёміліся з прадстаўленымі на выставе распрацоўкамі ў галіне штучнага інтэлекту, IT-тэхналогій, інавацыйнага прыборабудавання, электратранспарту і іншых галін. Асаблівую цікавасць выклікалі ўзоры камп’ютарнай тэхнікі вытворчасці холдынгу «Гарызонт», лазерная сетка перадачы дадзеных, прылады абароны маўленчай інфармацыі «Прыбой», а таксама робат – экскурсавод.

У ходзе агляду экспазіцыі, работнікі аддзела абмеркавалі магчымасці практычнага прымянення прадстаўленых на выставе распрацовак, асабліва-узораў камп’ютарнай тэхнікі і празрыстых OLED-экранаў у рабоце Нацыянальнага архіва ў бліжэйшай перспектыве.