Прафсаюзны сход ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»
27 студзеня 2023 года ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» адбыўся справаздачны прафсаюзны сход.
З дакладам аб рабоце прафсаюзнага камітэта выступіла старшыня, галоўны захавальнік фондаў А.К.Кот. У выступленні было адзначана, што ўсю сваю работу прафсаюзны камітэт будуе на прынцыпах сацыяльнага партнёрства і супрацоўніцтва з адміністрацыяй архіва, вырашаючы пытанні шляхам канструктыўнага дыялога ў інтарэсах работнікаў. Праведзена работа па павелічэнню ахопу членства ў прафсаюзнай арганізацыі і выконвалася адна з галоўных задач прафсаюзнага камітэта – згуртаванне калектыву. Пры вызначэнні напрамкаў дзейнасці на наступны год прафсаюзнаму камітэту трэба папрацаваць над адзначанымі праблемамі, пастарацца яшчэ больш актыўна заявіць аб сабе, аб ролі першаснай арганізацыі ў жыцці калектыву. Са справаздачай аб дзейнасці рэвізійнай камісіі выступіла яе старшыня, загадчыца аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата А.І.Мазго.
Кіраўнік установы А.М.Ганчар ад імя наймальніка даў станоўчую ацэнку дзейнасці прафсаюзнага камітэта і заклікаў членаў калектыву больш актыўна ўдзельнічаць у прафсаюзным жыцці.