4 студзеня 2023 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» напярэдадні 85-й гадавіны ўтварэння Гомельскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы школе» для навучэнцаў ДУА «Чонкаўская базавая школа» быў праведзены ўрок-лекцыя на тэму «Гомельскай вобласці споўнілася 85 гадоў»

4 студзеня 2023 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» напярэдадні 85-й гадавіны ўтварэння Гомельскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы школе» для навучэнцаў ДУА «Чонкаўская базавая школа» быў праведзены ўрок-лекцыя на тэму «Гомельскай вобласці споўнілася 85 гадоў».

Школьнікі азнаёміліся з архіўнымі дакументамі, якія найбольш яскрава адлюстроўваюць і раскрываюць гісторыю Гомельшчыны.

У рамках сустрэчы навучэнцы таксама азнаёміліся з выставай «Злачынства нацыстаў і іх памагатых. Гомельская вобласць». Прадстаўленыя на выставе архіўныя дакументы адлюстроўваюць злачынствы, учыненыя нацыстамі і іх памагатымі на тэрыторыі горада Гомеля і вобласці.

З асаблівай цікавасцю навучэнцы вывучылі пастаянна дзейную выставу «Подзвігі юных герояў» аб юных патрыётах і іх адважнай барацьбе. Так як і дарослыя яны здзяйснялі свае подзвігі са зброяй у руках, будучы партызанамі і разведчыкамі, сувязнымі і падпольшчыкамі. Подзвігі юных герояў не павінны быць забыты!

У завяршэнні мерапрыемства для школьнікаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі работы архіва, наведалі архівасховішча.