Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды»

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) прыняў удзел у дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды», прысвечанай збору падарункаў дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, дзецям-інвалідам, дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, выхаванцам дзіцячых дамоў.

У рамках акцыі, якая праводзіцца грамадскім аб’яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя», супрацоўнікамі НАРБ былі сабраны грашовыя сродкі і закуплены салодкія падарункі і прадметы мастацкай творчасці.

Падарункі былі дастаўлены ў Першамайскі РК ГА «БРСМ» г. Мінска супрацоўнікамі архіва – сакратаром пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Л.С.Мілушкінай і намеснікам сакратара пярвічнай арганізацыі І.А.Шырокім і ў далейшым будуць перададзены па прызначэнні.