19 снежня 2022 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках акцыі «Архівы – школе» адбылося мерапрыемства для навучэнцаў 8 класа ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г. Гомеля»

19 снежня 2022 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках акцыі «Архівы – школе» адбылося мерапрыемства для навучэнцаў 8 класа ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г. Гомеля».

Сустракаў навучэнцаў дырэктар архіва Сушчэвіч А.М., які ў сваёй прывітальнай прамове расказаў пра гісторыю стварэння архіва, яго асноўныя напрамкі дзейнасці. Школьнікаў азнаёмілі з выставай «26 лістапада 1943 г. – вызваленне горада Гомеля».

Наступныя 45 хвілін Андрэй Мікалаевіч правёў урок-лекцыю, на якой расказаў вучням пра гераічнае мінулае нашых продкаў, якія цаной свайго жыцця вызвалялі гарады Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пра злачынствы, учыненыя нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Гомельскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб увекавечанні ў нашай краіне памяці мірных жыхароў – ахвяр нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таксама навучэнцам дэманстравалася дакументальная кінахроніка 1943 г. аб вызваленні горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Неабходна шанаваць, памятаць і ганарыцца сваёй спадчынай. Сёння заходнія краіны спрабуюць сказіць гісторыю, але памяць жывых сведкаў тых страшных падзей нельга сцерці, таксама, як і архіўныя дакументы, фота і відэаматэрыялы, якія праліваюць святло на ісціну, – адзначыў дырэктар дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Сушчэвіч А.М.

У рамках мерапрыемства для навучэнцаў таксама была праведзена аглядная экскурсія па архіве і архівасховішчы, дзе дзеці азнаёміліся з архіўнымі дакументамі аб генацыдзе мірнага насельніцтва на тэрыторыі Гомельскай вобласці.