15 снежня 2022 г. у рамках правядзення адзінага дня інфармавання ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакуменгтаў» прайшла сустрэча з урачом-нарколагам Дзяржынскай цэнтральнай раённай бальніцы Фраловым Кірылам Дзмітрыевічам
Сустрэча прайшла ў адкрытай пазітыўнай атмасферы. Кірыл Дзмітрыевіч падчас гутаркі з работнікамі архіва закрануў пытанні аб шкодзе алкагольнай залежнасці, прычынах яе ўзнікнення і культуры ўжывання спіртных напояў.
У ходзе сустрэчы ў форме дыскусіі была ўдзелена ўвага пытанням пераадолення цягі да алкаголю, здаровага ладу жыцця, стварэнню спрыяльнай псіхалагічнай атмасферы на працы і ў сям’і, а таксама пытанням прадухілення суіцыду ў Дзяржынскім раёне.
![]() |
![]() |