«Архівы – школе»: наведванне архіва студэнтамі ўстановы «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў»

15 снежня 2022 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшла экскурсія для студэнтаў установы «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў».

Супрацоўнікі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі пазнаёмілі студэнтаў з гісторыяй архіва, зонай абслугоўвання архіва, спецыфікай працы з найбольш запатрабаванымі дакументамі. Таксама навучэнцы змаглі ўбачыць архіўныя дакументы аб генацыдзе мірнага насельніцтва на тэрыторыі горада Магілёва і Магілёўскага раёна, Мінскага бібліятэчнага тэхнікума імя А.С.Пушкіна, дакументы з фондаў асабістага паходжання ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Работнікі архіва паказалі гасцям, як праходзіць працэс аблічбоўкі архіўных дакументаў. Архівіст 2 кв. катэгорыі аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў А.Г.Сіпакова правяла экскурсію па сховішчы і расказала студэнтам аб арганізацыі і ўмовах захоўвання дакументаў.