Літаратурна-дакументальная экспазіцыя «…І зноў на хвалі часу. Нязгасныя знічкі “Полымя”»

8 снежня 2022 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё выставы «…І зноў на хвалі часу. Нязгасныя знічкі “Полымя”», прысвечанай 100-годдзю з дня выхаду ў свет першага нумара літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса «Полымя».

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя створана ў межах выставачна-асветніцкага праекта па ўшанаванні памяці літаратараў міжваеннага пакалення «На хвалі часу, у плыні жыцця», арганізаванага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і выдавецкім домам «Звязда».

З фондаў архіва-музея на выставе прадстаўлены рукапісы, перапіска, дакументы да біяграфіі, фатаграфіі і іншыя дакументы Зінаіды Бандарынай, Ядвігі Бяганскай, Анатоля Дзяркача, Міхася Дуброўскага, Яўгеніі Пфляўмбаўм, Васіля Шашалевіча і інш.

Выстава будзе працаваць па 25 лютага 2023 г. Больш падрабязна пра экспазіцыю, час працы і кошт білетаў можна даведацца на сайце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры
.