Аб пасяджэнні камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўводу ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцяў

У Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь 1 снежня 2022 г. адбылося пасяджэнне камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні
і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за мяжой.

У гэтым пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі А.Л.Воінаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.Д.Макараў.

У сваім выступленні А.Я.Цвяткоў зазначыў, што у цяперашні час адным з інструментаў супрацоўніцтва з замежнымі архіўнымі ўстановамі з’яўляецца працяг рэалізацыі сумесных публікацыйных і выставачных праектаў, арганізацыя прэзентацый, а таксама абмен на парытэтных пачатках копій электронных дакументаў.

Аб выкарыстанні архіўнай інфармацыі, атрыманай ад замежных архіўных устаноў, выступіў М.Д.Макараў.

З каментарамі па пытаннях парадку дня пасяджэння камісіі выступіў А.Л.Воінаў.