Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у працы Рэспубліканскага форума пошукавых аб’яднанняў краіны

Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк прыняў удзел у Рэспубліканскім форуме пошукавых аб’яднанняў краіны, які праходзіў на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі ікраязнаўства 29—30 лістапада 2022 г. Яго удзельнікамі сталі больш за 130 чалавек. Мэтай правядзення рэспубліканскага форума з’яўлялася развіццё пошукавага руху навучэнцаў і прэзентацыя дасягненняў пошукавых аб’яднанняў краіны.

Пад час правядзення мерапрыемства яго удзельнікі абмяняліся вопытам працы па захаванню гістарычнай памяці і правядзенню пошукавай працы. Па выніках мерапрыемства адбылося ўзнагароджванне лепшых пошукавых аб’яднанняў пісьмамі з падзякай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Выступаючы перад удзельнікамі форума, Андрэй Канстанцінавіч расказаў аб працы архівістаў па захаванню гістарычнай памяці, магчымасцях выкарыстання ў працы пошукавых атрадаў і клубаў праектаў архіва «Без тэрміну даўнасці. Беларусь» і «Партызаны Беларусі».