У рамках дня інфармавання 5 снежня 2022 г. у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся сход калектыву архіва

У рамках дня інфармавання 5 снежня 2022 г. у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) адбыўся сход калектыву архіва.

У сваім дакладзе дырэктар ДАГв Сушчэвіч А.М. давёў да ведама калектыву інфармацыю аб падзеях, якія адбыліся ў краіне і за мяжой за мінулы перыяд, прадстаўленую Галоўным упраўленнем юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

Таксама Андрэй Мікалаевіч праінфармаваў работнікаў ДАГв аб тым, што ў г. Светлагорску прайшоў другі абласны конкурс «Юны архівіст», прысвечаны тэме «Памяць і боль Гомельскай зямлі».

Абарона навукова-даследчых работ прадстаўленых на конкурс праходзіла ў карціннай галерэі ім. Пранішнікава, дзе да канкурсантаў былі прад’яўлены строгія крытэры адбору і ацэнкі. Падчас мерапрыемства конкурсная камісія ацаніла адабраныя працы ў рамках вышэйпаказанай тэмы, па трох намінацыях: «Генацыд – канвеер смерці», «Званы спаленых вёсак», «Лёсы «працаўнікоў з Усходу», падрыхтаваных з выкарыстаннем гістарычных дакументаў, а таксама самастойнай даследчай працы канкурсантаў.

Для захавання ў падрастаючым пакаленні грамадзянска-патрыятычнага настрою, узнагароджанне ўдзельнікаў абласнога конкурсу адбылося на мемарыяльным комплексе Ола. Для рабят была арганізавана экскурсія па музеі і мемарыяльным комплексе.

У працяг мерапрыемства, намеснік дырэктара ГАГам Міцкевіч А.П. у сваім выступленні расказаў аб правядзенні Тыдня нулявога траўматызму, адзначыўшы, што Тыдзень нулявога траўматызму праводзіцца з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму ў органах, арганізацыях сістэмы Міністэрства юстыцыі шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх устараненню.

Акрамя таго, падчас сустрэчы, Андрэй Пятровіч азнаёміў калектыў ГАГам з Інструкцыяй па ахове працы.

Падчас мерапрыемства дырэктар архіва Сушчэвіч А.М. даў вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні.