Тэматычная экскурсія па архіве для супрацоўнікаў Магілёўскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Белюрзабеспячэнне»

1 снежня 2022 г.ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшла тэматычная экскурсія для супрацоўнікаў Магілёўскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Белюрзабеспячэнне».

Супрацоўнікі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі пазнаёмілі прысутных з гісторыяй стварэння архіва, зонай абслугоўвання, спецыфікай працы з найбольш запатрабаванымі дакументамі. Гасцям была прадстаўлена выстава дакументаў з архіўных фондаў Магілёўскага акруговага суда, упраўлення Народнага камісарыята юстыцыі (НКЮ) БССР пры выканаўчым камітэце Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных, Магілёўскай дзяржаўнай натарыяльнай канторы Народнага камісарыята юстыцыі БССР, прысвечаная Дню юрыста.

Грунтуючыся на дакументах зборніка «Без тэрміну даўнасці. Беларусь: злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Магілёўская вобласць» абмеркавалі тэму генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі горада Магілёва і Магілёўскай вобласці.

Таксама работнікі архіва правялі экскурсію па архівасховішчы і паказалі, як праходзяць працэсы рэстаўрацыі і аблічбоўкі дакументаў.