Круглы стол «Якуб Колас у нацыянальнай культуры і мастацтве»

24 лістапада 2022 г. у філіяле «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся круглы стол «Якуб Колас у нацыянальнай культуры і мастацтве», прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта.

Прадстаўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, вядучы навуковы супрацоўнік Віктар Жыбуль выступіў з дакладам «Творчыя стасункі Якуба Коласа і Сяргея Гарадзецкага ў дакументах з фондаў БДАМЛМ» і прадэманстраваў відэапрэзентацыю з акварэльнымі эскізамі краявідаў пасляваеннага Мінска, выкананымі С. Гарадзецкім падчас гасцявання ў Я. Коласа ў 1945 г.