Сустрэча ў рамках Года гістарычнай памяці на базе Установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку»

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці і 100-годдзя архіўнай галіны Беларусі, ва установе «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» адбылася тэматычная сустрэча для экскурсійнай групы аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей «ЗАЛАТЫ ЎЗРОСТ» дзяржаўнай установы «Наваполацкі цэнтр абслугоўвання насельніцтва».

З прывітальным словам выступіла дырэктар архіва Л.У.Лазаронак, якая расказала пра сістэму дзяржаўных архіваў Беларусі, гісторыю дзяржархіва ў г.Полацку.

У ходзе экскурсіі па архіве загадчык аддзела публікацый і выкарыстання дакументаў М.М.Дзічкевіч расказала пра асноўныя напрамкі работы архіва, склад і асаблівасці захоўвання дакументаў.

Госці наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся з дакументамі аб станаўленні і развіцці архіўнай службы на тэрыторыі Полацкага рэгіёну, дакументамі аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і інш., а таксама даведаліся пра магчымасці выкарыстання дакументаў архіва пры вывучэнні гісторыі сям’і.