Аб удзеле супрацоўнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» ў мерапрыемствах у рамках Года гістарычнай памяці

У рамках Года гістарычнай памяці 17.11.2022 супрацоўнікі аддзела выкарыстання дакументаў і ўкаранення аўтаматызаваных тэхналогій установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» наведалі часовую экспазіцыю «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», арганізаваную ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі ў г.Маладзечне.

У экспазіцыі ўпершыню прадстаўлены прадметы, знойдзеныя 52-м асобным спецыялізаваным пошукавым батальёнам Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у час раскопак месцаў масавага знішчэння нямецка-фашысцкімі захопнікамі мірнага насельніцтва нашай рэспублікі, прадастаўленыя Пракуратурай Мінскай вобласці.

А таксама для работнікаў музея супрацоўнікамі архіва была праведзена прэзентацыя мабільнай выставы «Старонкі гісторыі г.Маладзечна».