У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці прайшла агульнааб’ектавая трэніроўка

14 лістапада 2022 г. у Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці была праведзена агульнааб’ектавая трэніроўка на тэму «Дзеянні работнікаў установы ва ўмовах НС і па сігналах ГА».

Кіруючыся агульнааб’ектавай інструкцыяй па пажарнай бяспецы, камісія ў складзе дырэктара архіва Рамашка Ю.С., намесніка дырэктара па арганізацыйна-метадычнай рабоце Клімовіч М.В., галоўнага інжынера Атрошчанкі В.Ф., інжынера па АД Вітушка В.А., начальніка пажарнай дружыны Маркевіч Л.С., галоўнага спецыяліста ДСНС і ДА РАНС Партызанскага раёна г. Мінска Раманава А.У., начальніка аператыўна-дзяжурнай службы РАУС Партызанскага раёна г. Мінска Зошчык А.А. правяла трэніровачныя заняткі па адпрацоўцы дзеянняў работнікаў і членаў пажарнай дружыны па наступных пытаннях:

– апавяшчэнне і збор кіруючага складу архіва;
– дзеянні адміністрацыі архіва пры ўзнікненні пажару;
– дзеянні чальцоў пажарнай дружыны пры тушэнні пажару;
– аказанне першай медыцынскай дапамогі пацярпеламу пры непрытомнасці;
– дзеянні адміністрацыі пры выяўленні падазронага прадмета ў будынку архіва.

 

1. Абвестка і збор кіруючага складу архіва
2. Дзеянні членаў Пажарнай Дружыны пры тушэнні пажару
3. Дзеянні членаў Пажарнай Дружыны пры тушэнні пажару
4. Дзеянні членаў Пажарнай Дружыны пры тушэнні пажару
5. Дзеянні членаў Пажарнай Дружыны пры тушэнні пажару
6. Дзеянні членаў Пажарнай Дружыны пры тушэнні пажару
7. Дзеянні членаў Пажарнай Дружыны пры тушэнні пажару
8. Эвакуацыя супрацоўнікаў архіва
9. Эвакуацыя супрацоўнікаў архіва
10. Дзеянні супрацоўнікаў архіва пры аказанні першай медыцынскай дапамогі пацярпеламу пры непрытомнасці
11. Дзеянні адміністрацыі архіва пры выяўленні падазронага прадмета ў адміністрацыйным будынку