Аб арганізацыі ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» выставы «Гістарычная памяць – сувязь часоў і пакаленняў» у г.п. Коханава

Установай «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» падрыхтавана выстава «Гістарычная памяць – сувязь часоў і пакаленняў», прысвечаная гісторыі Коханаўскага раёна ў даваенны перыяд. Выстаўка размешчана ў Коханаўскай гарпасялковай бібліятэцы-філіяле № 2 ДУК «Талачынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» і будзе дзейнічаць з 15 па 18 лістапада 2022 года.

Кожнаму чалавеку належыць ведаць гісторыю сваёй роднай зямлі, свайго народа. Веды яе робяць чалавека духоўна багатым, напаўняе жыццё глыбокім сэнсам. Гісторыя земляў, якія ўваходзяць сёння ў склад Талачынскага раёна, сыходзіць каранямі ў глыбокую старажытнасць. Некаторыя населеныя пункты згадваюцца ў летапісах 11-12 стагоддзяў. На экспазіцыі выставы адлюстравана гісторыя Каханоўскага (з 1931 г. – Талачынскага) раёна з часу станаўлення Савецкай улады – гэта і канфіскацыя зямель маёнткаў і стварэнне на іх калектыўных і сумесных гаспадарак, а таксама дзеянні мясцовай улады ў дачыненні да былых уладальнікаў маёнткаў, гэта і нацыяналізацыя фабрык, заводаў, млыноў і т.п., палітыка беларусізацыі, развіцці адукацыі і культуры ў раёне і інш.

У выставе прадстаўлены 56 архіўных дакументаў з фондаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» і Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці. Выстаўка адрасавана шырокаму колу асоб: школьнікам, студэнтам, краязнаўцам, педагогам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай рэгіёна.