Сустрэча ў рамках акцыі «Архівы – школе» на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці»
10 лістапада 2022 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» адбылася сустрэча супрацоўнікаў архіва з вучнямі 9 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 17 г.Гомеля ім. Франсіска Дэ Міранды».
Дзецям былі прадстаўлены дакументы, якія раскрываюць сутнасць, характар і наступствы акупацыйнага рэжыму, якія сведчаць аб шкодзе, прычыненай нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Таксама вучні азнаёміліся з асабістымі справамі ўдзельнікаў Гомельскага палка народнага апалчэння, і наведалі выставу архіўных дакументаў і фатаграфій «яны абаранялі Гомель у першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны», якая экспануецца ў чытальнай зале дзяржаўнага архіва.
Акрамя гэтага, у рамках сустрэчы архівістамі быў арганізаваны паказ відэасюжэтаў «Вызваленне г.Гомеля» і «Звычайны генацыд. «Дулаг-121».
Пры заканчэнні для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архивохранилищу, у ходзе якой дзеці пазнаёміліся з асноўнымі накірункамі працы архіва.