На канікулах – у архіў!

3 лістапада 2022 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне наведалі два атрады навучэнцаў школьнага лагера гімназіі г. Кобрына.

Для хлопчыкаў і дзяўчынак былі праведзены аглядныя экскурсіі, падчас якіх яны наведалі архівасховішча № 2, пазнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў, іх складам і зместам. Таксама вучні наведалі дакументальныя выстаўкі «Пасляваеннае аднаўленне Кобрынскага і Дзівінскага раёнаў у 1944-1953 гг.» і «Гарадскія вуліцы: доўгія, кароткія, вузкія, шырокія …».

Супрацоўнікамі архіва быў праведзены майстар-клас «Юны архівіст», падчас якога школьнікі даведаліся, якім чынам дакументы праходзяць поўную архіўную апрацоўку перад тым, як паступіць на пастаяннае захоўванне.