Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» праведзена аб’ектавая трэніроўка сумесна з пажарным падраздзяленнем Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях
3 лістапада 2022 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» праведзена аб’ектавая трэніроўка сумесна з пажарным падраздзяленнем Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.
У ходзе аб’ектавай трэніроўкі адпрацоўваліся навыкі персаналу архіва па ацэнцы абстаноўкі, прыняцці рашэння і ўменню ажыццяўляць кіраванне мерапрыемствамі з мэтай бяспечнай і хуткай эвакуацыі людзей пры ўзнікненні пажару.
Адпрацаваны адзіны парадак дзеяння пры пажары, праверана працаздольнасць аўтаматычнай устаноўкі пажарнай сігналізацыі, сістэмы апавяшчэння. Мэты і задачы трэніроўкі дасягнуты.