Абмеркаванне праектаў Законаў Рэспублікі Беларусь «Аб Усебеларускім народным сходзе» і «Аб змене Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»
31 кастрычніка Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці наведаў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама А.М. Сталяроў.
У ходзе гутаркі з калектывам абмяркоўваўся праект закона аб Усебеларускім народным сходзе (далей – УНС) і спадарожных зменах у Выбарчы Кодэкс Рэспублікі Беларусь.
Ва ўступным слове Андрэй Міхайлавіч Сталяроў падрабязна азнаёміў прысутных з асноўнымі палажэннямі ўказаных законапраектаў. Асобная ўвага была ўдзелена пытанням кампетэнцыі ВНС як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, парадку фарміравання, складу дэлегатаў ВНС, разгледжаны парадак і тэрміны выбрання першага склікання ВНС.
Загадчык аддзела Аляксандр Георгіевіч Канапліцкі праінфармаваў прысутных аб кампетэнцыі ВНС.