Аб правядзенні сустрэчы з ідэалагічным актывам Маскоўскага раёна г. Мінска
27 кастрычніка 2022 г. у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з удзельнікамі выязднога семінара паспяховых практык па арганізацыі патрыятычнай работы ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый Маскоўскага раёна г. Мінска.
Дырэктар архіва А.К.Дземянюк павітаў гасцей і расказаў аб мерапрыемствах, праводімых у Год гістарычнай памяці. Загадчык аддзелам публікацый, к.г.н. С.В.Кулінок выступіў з лекцыяй «Аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Дакладчык распавёў аб асноўных нарматыўна-прававых дакументах ваенна-палітычнага кіраўніцтва нацысцкай Германіі, якія рэгламентавалі знішчэнне грамадзянскага насельніцтва, а таксама аб формах і метадах рэалізацыі палітыкі генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі.
Пад час экскурсіі па архіву навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М.Агеенка расказала аб асноўных накірунках працы архіва, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў. Госці наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся з дакументамі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Загадчык аддзелам фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш азнаёміла прысутных з выставай дакументаў дзяржаўных, грамадскіх і партыйных дзеячаў, вучоных Беларусі і інш.