У Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Першага намесніка Міністра юстыцыі Філіпавай Наталлі Мікалаеўны са студэнтамі юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Перад пачаткам мерапрыемства для будучых юрыстаў загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Маргарыта Анатольеўна Старасценка распавяла аб працы, якая праводзіцца дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі па захаванні гістарычнай памяці, укладзе ў расследаванне крымінальнай справы па генацыдзе беларускага народа. Таксама гасцям была прэзентавана перасоўная выстава «Край мужнасці і славы», заснаваная на архіўных дакументах часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы вызвалення нашай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама матэрыялы, прысвечаныя партызанскаму руху на тэрыторыі нашай краіны: архіўныя фота, дакументы, узнагародныя лісты і характарыстыкі партызан і падпольшчыкаў, якія дзейнічалі ў Беларусі ў 1941-1944 гг.
Адказваючы на пытанні студэнтаў, М.А.Старасценка падрабязна распавяла пра тое, якім чынам і якую інфармацыю можна атрымаць з архіваў Беларусі па запытах грамадзян.
Праект архіва атрымаў станоўчыя водгукі і яшчэ раз падкрэсліў значнасць грамадзянска-патрыятычнай працы са студэнцкай моладдзю.