Прэзентацыя выставы «Партызаны Беларусі» ў Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы

27 кастрычніка 2022 года ва УА «Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча» адбылося адкрыццё перасоўнай інтэрактыўнай выставы «Партызаны Беларусі». У экспазіцыі прадстаўлены фотаздымкі ваенных гадоў, копіі ўзнагародных лістоў і баявых характарыстык удзельнікаў партызанскага і падпольнага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуючы інтэрактыўнаму мабільнаму стэнду сумеснага праекта Выдавецкага дома «СБ. Беларусь Сёння» і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь partizany.by усе жадаючыя маюць магчымасць паспрабаваць знайсці ў базе дадзеных сваіх сваякоў – партызан і падпольшчыкаў.

Таксама пад адкрытым небам была прадстаўлена дадатковая экспазіцыя, якая змяшчае найкаштоўнейшыя архіўныя матэрыялы. Яны сталі агульнадаступнымі дзякуючы сумеснаму ўнікальнаму спецпраекту.

Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Алена Аляксандраўна Стуканава выступіла з прывітальным словам перад сувораўцамі:

– Выстава пабывала ў многіх гарадах і ўстановах, і, куды б мы ні прыязджалі, кожны раз для каго-то яна адкрывала новую інфармацыю аб яго родным і блізкім чалавеку. Колькі эмацыйных водгукаў мы атрымліваем, калі толькі праз многія дзесяцігоддзі пасля вайны людзі даведаюцца, што хтосьці з іх сям’і прымаў удзел у партызанскім руху і пакінуў гераічны след у гісторыі! Сёння пра гэта можна даведацца з любой кропкі планеты, седзячы дома, дзякуючы праекту partizany.by. Выстава, спадзяюся, падштурхне для далейшага пошуку інфармацыі пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, каб мы ведалі, што ў нашай краіне больш чым дастаткова падстаў для гонару, гонару за нашу гісторыю. Яна ў нас багатая і гераічная.

Намеснік дырэктара-галоўнага рэдактара Выдавецкага дома «Беларусь Сёння» і. А. Сінічкін, звяртаючыся да прысутных:

– Сімвалічна адкрыццё выставы ў такім месцы: тут прадстаўлена тая інфармацыя, якая звязвае будучыню курсантаў з іх мінулым. Экспазіцыя змяшчае толькі маленькую частку звестак, якія распавядаюць аб подзвігу тысяч людзей. Паўней гісторыю партызанскага руху раскрывае наш партал partizany.by. калі звяртаешся да яго, абавязкова даведаешся больш у цэлым пра той час.

Матэрыялы, прадстаўленыя на выставе, выклікалі жывы інтарэс навучэнцаў. Камандны склад вучылішча падзякаваў арганізатарам выставы, адзначыўшы, што подзвігі герояў тых гадоў павінны натхняць сувораўцаў на паспяховую вучобу і далейшую службу.