Планавая атэстацыя работнікаў Нацыянальнага архіва

З 25 па 27 кастрычніка 2022 г.у дзяржаўнай установе «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» праходзіла планавая атэстацыя работнікаў архіва на адпаведнасць займаемым пасадам і на прысваенне кваліфікацыйных катэгорый па пасадзе архівіст. Усяго аттестовано на адпаведнасць занятым пасадам 29 работнікаў архіва, з іх 6 – кіраўнікі структурных падраздзяленняў, кваліфікацыйныя катэгорыі па пасадзе архівіст прысвоены 3 работнікам архіва.

27 кастрычніка 2022 г., калі выпрабаванне на адпаведнасць займаемым пасадам праходзілі кіраўнікі структурных падраздзяленняў архіва, на атэстацыі прысутнічаў намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў.

Неабходна адзначыць, што атэстацыі папярэднічала падрыхтоўчая праца ўсёй атэстацыйнай камісіі. Першапачаткова быў вызначаны склад работнікаў, якія падлягаюць атэстацыі, правераны іх асабістыя справы, падрыхтаваны атэстацыйныя характарыстыкі, прадстаўленні. Усе, хто праходзіў атэстацыю былі азнаёмлены з Палажэннем аб атэстацыі работнікаў ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь», зацверджаным загадам дырэктара архіва ад 02.09.2021 № 52.

Атэстацыя работнікаў архіва праводзілася ў мэтах аб’ектыўнай ацэнкі іх прафесійнага ўзроўню, маральнага і матэрыяльнага стымулявання прафесійнага росту, паляпшэння падбору і расстаноўкі кадраў, павышэння адказнасці работнікаў за выкананне прафесійных абавязкаў, развіцця творчай і дзелавой ініцыятывы, вызначэння рэзерву на кіруючы склад архіва.