Сустрэча працоўнага калектыву Нацыянальнага архіва з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і першым сакратаром ЦК ГА БРСМ

26 кастрычніка 2022 г.у дзяржаўнай установе «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» адбылася сустрэча працоўнага калектыву архіва з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Клішэвічам Сяргеем Міхайлавічам і першым сакратаром ЦК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (БРСМ) Лук’янавым Аляксандрам Сяргеевічам. На сустрэчы асаблівая ўвага была нададзена абмеркаванню праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Усебеларускім народным сходзе», а таксама пытаннях дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь».

Лук’янаў А.С. распавёў аб мерапрыемствах, якія праводзяцца першаснымі арганізацыямі БРСМ, аб развіцці маладзёжнай, школьнай інфраструктуры ў гарадах. У сваім выступе ён асабліва адзначыў ролю дыялогавых пляцовак як праектаў для патрыятычнага выхавання і фарміравання цвёрдай грамадзянскай пазіцыі ў моладзі Беларусі. Актыўная праца ў гэтым напрамку дасць магчымасць падрыхтаваць маладое пакаленне да ўдзелу ў працы Ўсебеларускага народнага сходу ў будучыні.

Клішэвіч С.М. у сваім дакладзе асвятліў пытанні развіцця сістэмы адукацыі Беларусі, праблемы залішне высокай актыўнасці маладога пакалення ў сацыяльных сетках і нізкай якасці кантэнту. Таксама ён акцэнтаваў увагу на неабходнасці мабілізацыі ўсяго беларускага грамадства ў складаны для краіны перыяд.

Па заканчэнні сустрэчы А.С. Лук’янаў працягнуў сустрэчу з маладымі работнікамі архіва ва ўзросце да 31 года.