Аб правядзенні экскурсіі для супрацоўнікаў Рэспубліканскай клінічнай стаматалагічнай паліклінікі
20 кастрычніка ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю архіўнай галіны Беларусі ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з работнікамі Рэспубліканскай клінічнай стаматалагічнай паліклінікі, членамі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя.
З прывітальным словам выступіла намеснік дырэктара архіва А.У.Кушнова, якая расказала аб сістэме дзяржаўных архіваў Беларусі, гісторыі архіва, а таксама мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Год гістарычнай памяці.
Пад час экскурсіі па архіву навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М.Агеенка расказала аб асноўных накірунках працы архіва, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў. Госці наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся з дакументамі аб станаўленні і развіцці беларускай дзяржаўнасці, арганізацыі партызанскага руху, дакументамі аб развіцці стаматалагічнай справы ў рэспубліцы і інш., а таксама даведаліся аб магчымасцях выкарыстання фондаў архіва пры вывучэнні гісторыі сям’і.