Дзень інфармавання ў Нацыянальным архіве

21 кастрычніка 2022 года ў Нацыянальным архіве адбыўся дзень інфармавання. З лекцыяй на тэму “Харчовая бяспека Рэспублікі Беларусь ва ўмовах эканамічных санкцый. Імпартазамяшчэнне як нацыянальны праект і комплексная стратэгія развіцця эканомікі” выступіў намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Шагойка Вадзім Віктаравіч.

У сваім выступе ён распавёў аб папярэдніх выніках уборачнай кампаніі бягучага года; мерах, якія прымаюцца кіраўніцтвам краіны для забеспячэння харчовай бяспекі ў цяперашні час; дзяржаўнай палітыцы ў галіне імпартазамяшчэння і яе асаблівасцях ва ўмовах санкцыйнага ціску. Дадзеная тэма выклікала жывую цікавасць работнікаў архіва, на ўсе пытанні лектарам былі дадзены вычарпальныя адказы.

У завяршэнне мерапрыемства для Шагойкі Вадзіма Віктаравіча была праведзена аглядная экскурсія па архіве. Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.А. Старасценка падрыхтавала для азнаямлення дакументальныя матэрыялы па гісторыі сельскай гаспадаркі Беларусі, а таксама Вадзіму Віктаравічу было прэзентавана выданне Нацыянальнага архіва “Аднаўленне сельскай гаспадаркі 1943-1945 гг.: док. і матэрыялы”.