21 кастрычніка 2022 г. супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Аднавім лясы разам»
21 кастрычніка 2022 г. супрацоўнікі ўстановы “Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці” (далей – ГАГам) падтрымалі рэспубліканскую акцыю “Аднавім лясы разам”, ініцыяваную Міністэрствам лясной гаспадаркі. Дырэктар архіва Сушчэвіч А.М. адзначыў, што сёлета акцыя прымеркавана да Года гістарычнай памяці і накіравана на аказанне садзейнічання лясгасам у аднаўленні лясоў. З 8 па 22 кастрычніка ўсе неабыякавыя могуць далучыцца да вялікай справы – стварэння новых лясоў.
Сёння свой уклад у аднаўленне лясоў унеслі супрацоўнікі ГАГам, якія саджалі сеянцы хвоі ў Макееўскім лясніцтве. На чале з дырэктарам Сушчэвічам А.М. супрацоўнікі архіва, атрымаўшы пасадачны матэрыял, заняліся лесааднаўленнем. Работнікі архіва пазнаёміліся з новым для сябе ручным інструментам, вузкай сталёвай рыдлёўкай для пасадкі сеянцаў і саджанцаў лясных культур – мячом Колесава, што стала дадатковым плюсам у скарбонцы ведаў і ўменняў архівістаў.
– Калектыў нашай установы надаюць асаблівую ўвагу захаванню і прымнажэнню прыродных рэсурсаў і заўсёды з задавальненнем удзельнічаюць у такіх мерапрыемствах. Прыемна, што праз некалькі гадоў нашы дзеці і ўнукі змогуць прыйсці на гэтае месца і адпачыць у цені дрэў, пасаджаных нашымі рукамі, – сказаў Андрэй Мікалаевіч падводзячы вынікі мерапрыемства.