Аб гутарцы па супрацьдзеянні махлярству з калектывам Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў

У сераду, 19 кастрычніка, адбыўся сход калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, на якім прысутнічалі начальнік Дзяржынскага РАУС палкоўнік міліцыі Жылінскі Яўген Тадэвушэвіч і начальнік крымінальнага вышуку УУС Мінскай вобласці палкоўнік міліцыі Валасюк Валерый Уладзіміравіч.

Работнікам архіва было даведзена аб стане крымінагеннай абстаноўкі ў галіне махлярства з выкарыстаннем канфідэнцыйнай інфармацыі: персанальных даных, звестак з сацыяльных сетак і месэнджараў, банкаўскіх карт. Засцерагчы сябе – проста, нагадалі калектыву БДАКФФД Я.Т.Жылінскі і В.В.Валасюк. Неабходна толькі выконваць правілы асцярожнасці, не выдаваць староннім асабістую інфармацыю (лагіны, паролі, іншыя дадзеныя доступу) і выяўляць пільнасць.

 

ФОТА: Падчас правядзення гутаркі (19 кастрычніка 2022 г., БДАКФФД)