21 кастрычніка 2022 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны новаму святу Дня бацькі

21 кастрычніка 2022 года ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці” (далей – ДАГом) адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны новаму святу Дня бацькі, які быў устаноўлены ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку ад 9 чэрвеня 2022 года.

Сёлета ў Беларусі ўпершыню праходзіць бацькоўскі тыдзень, які пачаўся 14 кастрычніка ў Дзень маці і скончыцца 21 кастрычніка ў Дзень бацькі. Віншуючы калектыў архіва дырэктар Сушчэвіч А.М. адзначыў, што роля мужчын у фарміраванні сям’і і будучым дзіцяці вялізная і вельмі значная.

– Мэта новага свята Дня бацькі – павысіць значнасць бацькоўства ў выхаванні дзіцяці, умацаваць інстытут сям’і. Важная роля бацькі ў жыцці кожнага дзіцяці бясспрэчная, памятная дата заклікана нагадаць аб тым, як важна, каб у выхаванні малога прымалі раўнацэнны ўдзел абодва бацькі, – сказаў Андрэй Мікалаевіч.

Таксама мужчынскую частку калектыву павіншавалі актывісты пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы. Была падрыхтавана святочная праграма, дзе прагучалі віншаванні, вершы, дэманстравалася слайд-шоу. І, вядома ж, былі ўручаны салодкія падарункі. Свята бацькоў – чарговая кранальная імпрэза, якая стала ў шэраг з традыцыйнымі мерапрыемствамі ДАГом.