Аб удзеле супрацоўнікаў установы “Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці” ў адкрыцці выставы “Вузамі загса” да 105-годдзя ўтварэння органаў загс
13 кастрычніка 2022 года ў галерэі г.х. Вашчанка адбылося адкрыццё выставы «Вузамі загса», прымеркаванай да 105-годдзя ўтварэння органаў загс.
Экспазіцыя ўключала ўборы нявест 1960-80-х гадоў, унікальныя фатаграфіі вяселляў мінулых гадоў і сучасныя кадры ўрачыстасці.
Некаторы час таму Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама абвясціла аб зборы святочнай атрыбутыкі. Многія рэчы прынеслі неабыякавыя грамадзяне нашага горада.
На адкрыццё запрасілі тры пары, якія пражылі ў шлюбе больш за 50 гадоў, для іх зладзілі ўрачыстую цырымонію прама ў сценах галерэі ў суправаджэнні Марша Мендэльсона.
Залатыя юбіляры Сямён і Валянціна Бронавы ўступілі ў шлюб 50 гадоў таму ў Мар’інскім сельсавеце Добрушскага раёна.
Людміла і Сяргей Пракоф’евы пазнаёміліся ў піянерскім лагеры «Арляня» 55 гадоў таму і з тых часоў не растаюцца.
У Казахстане 60 гадоў таму пазнаёмілася пара Кузьміных. Маладыя Марыя і Мікалай трапілі туды па размеркаванні, сустрэліся на будаўніцтве электрастанцыі.
Усе юбіляры атрымалі пасведчання аб рэгістрацыі, падарункі і кветкі.
Асаблівую цікавасць у экспазіцыі выставы выклікалі фатаграфіі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» за 20 гады мінулага стагоддзя. Выказваем падзяку кіраўніцтву і супрацоўнікам архіва за прадастаўленыя фотадакументы.







