13 кастрычніка 2022 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» адбылася прэс-канферэнцыя з арганізатарамі адкрытага фестывалю-конкурсу аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад»
Фестываль будзе праходзіць у горадзе над Дзвіной 21-23 кастрычніка. Месцам правядзення прэс-канферэнцыі архіўная ўстанова выбрана невыпадкова.
Па-першае, чарговы XXXVI фестываль-конкурс прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння паэта Давіда Сімановіча, асабісты фонд якога захоўваецца ў архіве.
Па-другое, у гэтым годзе ў архіў паступілі на захоўванне дакументы аб арганізацыі і правядзенні фестывалю-конкурсу «Віцебскі лістапад» у колькасці 27 спраў за 1988–1990, 1992, 1994–2019 гг. Дакументы былі перададзены ў архіў старшынёй аргкамітэта фестывалю Пышненка Святланай Аляксандраўнай.


