Аб рабочай сустрэчы кіраўнікоў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў і Дзяржынскай цэнтральнай раённай бальніцы
У сераду, 12 кастрычніка, ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» прайшла рабочая сустрэча галоўнага ўрача УАЗ «Дзяржынская цэнтральная раённая бальніца» Ігара Аляксандравіча Шамаля і дырэктара архіва Андрэя Мікалаевіча Ганчара. У ходзе размовы кіраўнікі абмеркавалі некаторыя пытанні ўзаемадзеяння арганізацый.
Так, былі дасягнуты дамоўленасці па прафарыентацыйнай і экскурсійнай рабоце, асветлены нюансы доступу да архіўных дакументаў. У бліжэйшы час адбудуцца першыя сумесныя мерапрыемствы.
Сачыце за нашымі навінамі і даведвайцеся больш з жыцця БДАКФФД!
![]() |
| Падчас працоўнай сустрэчы (12 кастрычніка 2022 г., БДАКФФД) |
