Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у семінары па вывучэнні змяненняў нарматыўных прававых актаў у сувязі са змяненнямі, унесенымі ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь»

30 верасня 2022 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» прынялі ўдзел у працы навучальнага семінара, арганізаванага для вывучэння змяненняў нарматыўных прававых актаў, прыведзеных у адпаведнасць з палажэннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2022 г. № 163-3 «Аб змене Закона Беларусь «Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь».

Семінар праводзіўся ў рэжыме відэаканферэнцыі на базе Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта для прадстаўнікоў органаў прымусовага выканання, натарыята, загсаў і адвакатуры.

На семінары разгледжана новая рэдакцыя Закона Рэспублікі Беларусь «Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь». Загадчык аддзела справаводства і фарміравання НАФ Сакалова Л.А. азнаёміла ўдзельнікаў са зменамі, унесенымі ў нарматыўныя прававыя акты, звязаныя з прыняццем Закона Рэспублікі Беларусь. Асаблівая ўвага была нададзена арганізацыі працы архіва арганізацый; парадку прыёму спраў у архівы арганізацый; складанню і афармленню наменклатур спраў; правядзенні экспертызы каштоўнасці; рабоце з электроннымі дакументамі.