Пічэтаўскія чытанні 2022: універсітэты і архівы як састаўныя элементы экалогіі культуры

30 верасня 2022 г. на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Пічэтаўскія чытанні 2022: універсітэты і архівы як састаўныя элементы экалогіі культуры».

На канферэнцыі былі разгледжаны пытанні развіцця Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў кантэксце еўрапейскіх універсітэцкіх традыцый, актуальныя праблемы сучаснай гістарычнай навукі і адукацыі, традыцыі і інавацыі ў вывучэнні і выкладанні гісторыі Беларусі, места архіваў і дакументаў у культуры, навуцы, адукацыі, дзяржаўным кіраванні і інш.

У рабоце канферэнцыі прыняў удзел і выступіл з прывітальным словам дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш.