Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы-школе» прэзентаваў выставу ў ДУА «Сярэдняя школа №1 в. Копішча»

30 верасня 2022 года ў ДУА «Сярэдняя школа №1 в. Копішча» адбылася сустрэча-абмеркаванне «Актуальныя пытанні захавання гістарычнай праўды з навучэнцамі, лідэрамі дзіцячых маладзёжных аб’яднанняў».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі пракуратуры і галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

У рамках Года гістарычнай памяці Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прэзентаваў навучэнцам і ўдзельнікам сустрэчы гісторыка-дакументальную банэрную выставу «Без тэрміна даўнасці…».