Правядзенне ўрока для вучняў у рамках акцыі «Архівы – школе» на тэму «Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны»

29 верасня 2022 года ў рамках акцыі «Архівы − школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для вучняў 5 «А» і 5 «Б» класаў ДУА «Сярэдняя школа № 6 г.Гродна» быў праведзены занятак на тэму «Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны».

Супрацоўнікі архіва пазнаёмілі вучняў 5-х класаў з дакументальнымі матэрыяламі аб дзейнасці партызанскіх брыгад і антыфашысцкіх падпольных груп, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гродзеншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Былі прадстаўлены дакументы партызанскіх брыгад імя Кастуся Каліноўскага, М. В. Фрунзе, І. В. Сталіна, а таксама ўспаміны і фатаграфіі удзельнікаў падпольнай групы пад кіраўніцтвам Н.А. Волкава.