Правядзенне ўрока для вучняў у рамках акцыі «Архівы – школе» на тэму «Да 100-годдзя архіўнай службы Рэспублікі Беларусь»

30 верасня 2022 года ў рамках акцыі «Архівы − школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для вучняў 8 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 37 г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Да 100-годдзя архіўнай службы Рэспублікі Беларусь».

Школьникам была прадстаўлена прэзентацыя «Да 100-годдзя архіўнай службы Рэспублікі Беларусь». Школьнікі азнаеміліся з гісторыей станаўлення і развіцця архіўнай справы ў Беларусі, атрымалі інфармацыю аб складзе і змесце дакументаў, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці, убачылі, як арганізаваны працоўны працэс у лабараторыі па рэстаўрацыі і рамонце дакументаў.