Дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Карапузава А.Р. прыняла ўдзел у рэспубліканскім навукова-метадычным семінары «Праблемы фарміравання і захавання гістарычнай памяці ў школах і ВНУ Беларусі»

22 верасня 2022 г. дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Карапузава А.Г. прыняла ўдзел у рэспубліканскім навукова-метадычным семінары «Праблемы фарміравання і захавання гістарычнай памяці ў школах і ВНУ Беларусі», прымеркаваным да 80-й гадавіны трагедыі Дамачаўскага дзіцячага дома, арганізаваным УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна» і ДУА «Сярэдняя школа г. п. Дамачава».

Сярод удзельнікаў – выкладчыкі і настаўнікі гісторыі, студэнты, навучэнцы.

У рамках мерапрыемства была прадстаўлена выстаўка дакументаў «Дамачоўская трагедыя: да 80-годдзя расстрэлу выхаванцаў дзіцячага дома», падрыхтаваная сумесна з пракуратурай Брэсцкай вобласці і ДУА «Сярэдняя школа г. п. Дамачава».

На пленарным пасяджэнні дырэктар архіва прадставіла прысутным новы зборнік дакументаў «Брэст у 1944-1953 гг.: дакументы і матэрыялы», падрыхтаваны архівам.

Мерапрыемства асвятлялася сродкамі масавай інфармацыі.