12 верасня 2022 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» прайшоў Адзіны дзень адчыненых дзвярэй, прымеркаваны да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі
У гэты дзень дзверы архіва былі адчынены для ўсіх жадаючых наведаць архіў і акунуцца ў гісторыю.
У дзень стагоддзя архіўнай службы Беларусі, у Год гістарычнай памяці і ў рамках акцыі «Архівы – школе» архіў наведалі навучэнцы 9 класа СШ № 2 г. Мазыра ў колькасці 21 чалавек разам з класным кіраўніком, настаўнікам нямецкай мовы – Пракапчанка Галінай Леанідаўнай. Для навучэнцаў была арганізавана аглядная экскурсія па сховішчах архіва. Дзеці азнаёміліся з дзейнасцю архіва, умовамі захоўвання дакументаў, складам архіўных фондаў. У чытальнай зале архіва загадчыкам аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і НСА – Святланай Міхайлаўнай Рапенкавай з навучэнцамі быў праведзены тэматычны ўрок «Без тэрміну даўнасці…» (пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.). Увазе гасцей былі прадстаўлены дзеючыя выстаўкі: «Шлях даўжынёю ў стагоддзе», прысвечаная 100-годдзю архіўнай службы Беларусі і «У прапахлых порахам радках…» (лісты з франтоў Вялікай Айчыннай вайны).
Супрацоўнікі архіва правялі кансультацыі па пытаннях арганізацыі камплектавання, уліку, захоўвання і выкарыстанні архіўных дакументаў, пошуку звестак біяграфічнага характару ў архівах.
Быў праведзены ўрачысты сход працоўнага калектыву з ветэранамі архіўнай службы і ўручэннем ганаровых грамат і падзяк.