Аб удзеле спецыялістаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ва ўрачыстым адкрыцці памятнага знака «Сям’я – залог міру»
17 верасня 2022 года ў Дзень народнага адзінства спецыялісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці памятнага знака «Сям’я – залог міру».
Вышыня бронзавай скульптуры 5 метраў. У цэнтры манумента бацькі і дзеці, яны трымаюць зямны шар, які атачаюць галубы – сімвал міру і адзінства. Кампазіцыя заклікае берагчы самае галоўнае багацце ў жыцці: сямейныя каштоўнасці.
Аўтар макета – нявестка ўраджэнца Оршы, заслужанага будаўніка Расіі Вячаслава Заранкова – Юлія.