11 кастрычніка з 10.00 да 15.00 дзяржаўнай установай «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» (БелНДЦЭД) будзе праводзiцца анлайн-семінар «Актуальныя пытанні электроннага дакументазвароту і архіўнага захоўвання электронных дакументаў. Праца з персанальнымі дадзенымі».

Спікеры:

Жук Вольга Юр’еўна, загадчык аддзела метадалогіі кіравання электроннымі дакументамі БелНДЦЭД, эксперт-практык;

Крывашэй Дзмітрый Антонавіч, вучоны сакратар БелНДЦЭД, эксперт-практык;

Ігнатовіч Дзiяна Віктараўна, стажор малодшага навуковага супрацоўніка аддзела метадалогіі кіравання электроннымі дакументамі БелНДЦЭД, эксперт-практык.

Анлайн-семінар прызначаны для кіраўнікоў і работнікаў службаў дакументацыйнага забеспячэння кіравання, архіва арганізацыі, аддзела кадраў, памочнікаў кіраўнікоў арганізацыі, справаводаў, архіварыусаў, іншых работнікаў, адказных за справаводства і архіўную працу ў арганізацыі.

Анлайн-семінар праводзіцца з дапамогай Google Meet. Па заканчэнні кожнаму ўдзельніку высылаецца на e-mail даведка аб удзеле ў анлайн-семінары.

Для ўдзелу неабходна да 30.09.2022 (уключна) даслаць заяўку на e-mail: omued@archives.gov.by.
Форму заяўкі можна спампаваць тут
.

Тэлефон для даведак: 8 (017) 361 60 77 – Жук Вольга Юр’еўна, Дарашэвіч Ілля Валер’евіч.

Праграма:

10.00 – 12.00 Электронны дакументазварот і архіўнае захоўванне электронных дакументаў: прававыя і практычныя аспекты:

• нарматыўна-метадычная база Рэспублікі Беларусь у сферы электроннага дакументазвароту і архіўнага захоўвання электронных дакументаў. Новае ў заканадаўстве;

• электронны дакументазварот у межах аўтаматызаванай сістэмы дакументацыйнага забеспячэння кіравання;

• інфармацыйная сістэма архіва арганізацыі – інструмент захоўвання электронных дакументаў.
12.00 – 12.15 Перапынак
12.15 – 13.15 Стварэнне лiчбавых копiй дакументаў на папяровым носьбіце:

• крытэрыi выбару абсталявання для стварэння лiчбавых копiй дакументаў на папяровым носьбіце;

• арганізацыя і тэхналогія стварэння электронных адлюстраванняў, электронных копій дакументаў на папяровым носьбіце;

• забеспячэнне захаванасці электронных адлюстраванняў, электронных копій дакументаў на папяровым носьбіце.

13.15 – 13.45 Перапынак
13.45 – 14.45 Арганізацыя працы з персанальнымі дадзенымі ў інфармацыйнай прасторы:

• нарматыўна-прававая база Рэспублікі Беларусь у сферы персанальных даных;

• парадак працы з персанальнымі дадзенымі ў інфармацыйных сістэмах;

• адказнасць за парушэнні пры апрацоўцы персанальных дадзеных.
14.45 – 15.00 Пытанне – адказ