Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці прынялі ўдзел у анлайн-семінары «Аб правілах падрыхтоўкі артыкулаў і інфармацыйных нататкаў да сродкаў масавай інфармацыі»

20 верасня 2022 года адбыўся анлайн-семінар «Аб правілах падрыхтоўкі артыкулаў і інфармацыйных нататкаў да сродкаў масавай інфармацыі». Удзельнікамі былі разгледжаны варыятыўнасці тэм артыкулаў, заснаваныя на архіўных дакументах, а таксама структура і віды інфармацыйных нататак да сродкаў масавай інфармацыі.

Асноўным дакладчыкам і арганізатарам выступіла Цынгалёва А.А. – спецыяліст па сувязях з грамадскасцю галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама, якая пры дапамозе прэзентацыі адлюстравала асноўны матэрыял у больш наглядным і ясным выглядзе. Таксама спіс карысных парад прапанавала Забалотная А. Ю. – яна выступіла на канферэнцыі з тэматычным паведамленнем датычна тэмы семінара.