Наведванне Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь навучэнцамі СШ № 1 г. Лагойска

20 верасня 2022 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь наведалі навучэнцы СШ № 1 г. Лагойска.

З прывітальным словам перад гасцямі выступіў дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Канстанцінавіч Дземянюк.

Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш правяла экскурсію па архіве, распавяла аб гісторыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.

У рамках сустрэчы дзеці наведалі архівасховішча партыйнага комплексу дакументаў, дзе азнаёміліся з фондамі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівую цікавасць у вучняў выклікалі баявыя лісткі партызанскіх атрадаў і карткі на асоб, якія былі вывезены на прымусовую працу ў Германію.

Падчас экскурсіі госці наведалі фотадакументальную выставу, прысвечаную 120-годдзю з дня нараджэння Панцеляймона Кандрацьевіча Панамарэнкі – дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, першага сакратара ЦК КП(б)Б, сакратара ЦК КПСС, Старшыні Савета Міністраў БССР, міністра нарыхтовак СССР, міністра культуры СССР, начальніка Цэнтральнага штаба партызанскага руху, генерал-лейтэнанта.